СМІ паведамляюць пра спецаперацыю па ліквідацыі тэрарыстаў у Тбілісі


Інцыдэнт здарыўся ўначы 21 лістапада на ўскраіне Тбілісі. Цяпер грузінская служба дзяржбяспекі працягвае контртэрарыстычную спецаперацыю.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у жылым доме заблакаваныя падазраваныя, меркавана, чачэнцы. Яны адкрылі па сілавікам агонь з вокнаў кватэры, размешчанай на трэцім паверсе.

«Спецаперацыя ўсё яшчэ працягваецца. Як мяркуецца, павінны затрымаць двух замежнікаў, якіх падазраюць у тэрарызме», – піша «Імеды».

У ачэпленым раёне чутныя гукі страляніны, у суседняй школе адмененыя заняткі. У раёне інцыдэнту сцягнулі бронетэхніку, жыхароў дому просяць не выходзіць з кватэраў.

Таксама паведамляецца пра раненне аднаго з сілавікоў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў