СМІ паведамілі пра яшчэ адну смерць ад каронавіруса ў Менску


«Радыё Свабода» паведамляе, што ў Менскі інфекцыйным шпіталі памёр памёр 60-гадовы мужчына, у якога дыягнаставалі каронавірус.

Пацыент знаходзіўся на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх з 23 сакавіка ў Менскай інфекцыйным шпіталі. Мужчына памёр каля 17.30 3 пятніцу 3 красавіка. Пра ягоную смерць РС паведамілі сваякі.

Хвораму менчуку было 60 гадоў. Дачка распавядала, што ў яго быў нармальны стан здароўя, без хранічных захворванняў, ён не піў і не курыў.

17 сакавіка яго шпіталізавалі. Здымак паказаў прыкаранёвую пнеўманію. 27 сакавіка медыкі пацвердзілі, што ў мужчыны каронавірус.

Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла смерць 4 пацыентаў з каронавірусам па стане на раніцу 3 красавіка. Паралельна намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Каспіровіч па паседжанні абласнога штабу па барацьбе з каронавірусам распавёў пра смерць ад пнеўманіі дзвюх жанчын у Віцебску.

Hавiны
За содні ў Віцебску памерлі 2 жанчыны з пнеўманіяй. Адна з іх – медык
2020.04.03 17:09

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў