СМІ паведамілі пра смерць ад каронавіруса былога працаўніка Нацбанку


«Радыё Свабода» піша, што ўвечары ў менскай інфекцыйнай лякарні памёр 69-гадовы былы працаўнік Нацыянальнага банку Юры Осіпаў. У мужчыны была пнеўманія, выкліканая вірусам COVID-19. З аналагічным дыягназам у шпіталі знаходзіцца ягоная жонка і дачка.

Дачка Юрыя Осіпава Ганна распавяла РС, што бацька захварэў два тыдні таму. Доктар спачатку дыягнаставаў звычайны ларынгіт і выпісаў таблеткі, але Осіпаву лепш не станавілася. У жонкі і дачкі таксама з’явіліся падобныя сімптомы.

Абноўлена
Менскую «дзясятку» перапрафілявалі пад пнеўманіі. Адзін з медыкаў інфікаваны каронавірусам
2020.04.04 15:40

У канцы тыдня стала зразумела, што ва ўсіх у сям’і пнеўманія. Паклалі спачатку ў 10-ю лякарню, а калі ўсё ж зрабілі тэсты на каронавірус і вынік аказаўся станоўчы, перавялі ў інфекцыйную. У Юрыя Осіпава ўжо была вельмі нізкая сатурацыя (насычанасць крыві кіслародам) – толькі 83%, патрэбны быў апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх.

«Мы з маці ляжым у адной двухмеснай палаце, бацька – у іншай. Учора пазванілі з міліцыі, сказалі, што бацькі больш няма. Як хаваць – не ўяўляю, мы з мамай у цяжкім стане, станоўчай дынамікі няма, пагадзіліся на эксперыментальнае лячэнне прэпаратамі, якімі лечаць малярыю. Добра, што ў бацькі шмат сяброў, пахаваннем яны будуць займацца», – апавядае Ганна.

Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла смерць 5 пацыентаў з каронавірусам па стане на 4 красавіка. Іх імёны не называліся.

Паводле інфармацыі СМІ, у Беларусі раней памерлі ад 6 да 8 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Імёны сямі з іх вядомыя:

Hавiны
За содні ў Віцебску памерлі 2 жанчыны з пнеўманіяй. Адна з іх – медык
2020.04.03 17:09

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў