СМІ: пасля нарады ў Лукашэнкі з вуліцаў Менску зніклі мабільныя радары хуткасці


Выданне «Наша Ніва» піша, што з вуліцаў Менску зніклі мабільныя радары хуткасці, якія рэгулярна расстаўляла ДАІ.

У інтэрнэце папярэдне публікавалася месца іх знаходжання: напрыклад, па няцотных днях на вуліцы Арлоўскай каля Палаца Незалежнасці, па цотных – на мосце на Кальварыйскай, а ўначы – на Прытыцкага.

Але як паведамляюць чытачы «Нашай Ніве», у апошнія дні ў Менску камеры фотафіксацыі больш не выстаўляюцца. У суботу, 21 снежня, карэспандэнт «НН» праверыў пяць кропак у Менску, дзе згодна з раскладам мусілі стаяць радары – і не ўбачыў ніводнага.

Выданне мяркуе, што знікненне радараў стала чарговым крокам па рэфармаванню дзейнасці ДАІ, выкліканай публічным абурэннем Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, 16 снежня Лукашэнка правёў нараду, дзе абмяркоўвалася выкарыстанне мераў адміністратыўнай адказнасці. Лукашэнка заявіў, што больш за 80% усіх адміністратыўных парушэнняў складаюць парушэнні ў сферы бяспекі дарожнага руху, у тым ліку зафіксаваных з ужываннем тэхнічных сродкаў. Ён абурыўся празмерным ужываннем адміністратыўных санкцыяў да кіроўцаў.

Афіцыйна ДАІ з заявамі наконт мабільных радараў не выступала.

Hавiны
16 млн парушэнняў за 5 гадоў. Лукашэнка рэфармуе Адміністратыўны кодэкс
2019.12.16 11:22

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў