СМІ: Пасланне Лукашэнкі да Нацыянальнага сходу могуць зноў перанесці


Крыніцы выданняў «Наша Ніва» і TUT.by паведамляюць, што пасланне Аляксандра Лукашэнкі да парламента і народа, запланаванае на 3 жніўня, можа быць перанесенае.

Паводле інфармацыі ананімных крыніцаў, зварот да Нацыянальнага сходу нібыта пераносяць «у сувязі з дапрацоўкай тэксту паслання». Магчыма, пасланне прызначаць на 4 жніўня.

TUT.by звяртае ўвагу, што ўскосным пацвярджэннем пераносу стала паведамленне «Минск-новости» пра тое, што грамадскі транспарт раніцай 3 жніўня ў раёне Палаца Рэспублікі (менавіта там мусіў выступіць з пасланнем Лукашэнка) будзе курсаваць у звычайным рэжыме. Раней паведамлялася, што з 8:30 да 11:30 3 жніўня часова будзе скасаванае выкананне прыпынку грамадскага транспарту на пляцоўцы каля Палаца Рэспублікі на пр. Незалежнасці. Змены тлумачылі правядзеннем спецыяльнага мерапрыемства ў тым раёне горада.

Афіцыйна інфармацыя пра перанос паслання пакуль не пацверджаная.

Hавiны
Ціханоўская патрабуе столькі ж эфірнага часу на ТБ, якім карыстаецца і кандыдат Лукашэнка
2020.07.28 16:18

Часцей за ўсё Лукашэнка выступае з пасланнем да народу і Нацыянальнага сходу ў красавіку. Звычайна падчас такіх зваротаў кіраўнік дзяржавы падводзіць вынікі папярэдняга года ды абвяшчае задачы на будучыню. Аднак сёлета ў красавіку Лукашэнка не выступаў з пасланнем. Перанос звароту ён патлумачыў наступным чынам:

«Ведаеце, тут няма ніякай канспіралогіі. Гэта пасланне было запланавана на сярэдзіну красавіка. Канкрэтнай даты не было. Як толькі гатова было б пасланне, і яно адпавядала духу сённяшняга дня, яно б прагучала ў сярэдзіне красавіка. Але сітуацыя з каронапсіхозам, інфекцыямі, ну, а потым абвешчанай пандэміяй, пагадзіцеся, ашаламляльна змянілі сітуацыю не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце. Вось уявіце прэзідэнта на трыбуне сёння. І што ён можа сказаць? Я задаваў шмат пытанняў, вы гэта чулі, што будзе з намі пасля гэтага псіхозу і інфекцыі? Хто сёння можа сказаць, што будзе? Ніхто».

КА belsat.eu

Стужка навінаў