СМІ: Менск прасіў у Масквы дапамогі ў барацьбе з каронавірусам


Расейскае выданне «Коммерсант» са спасылкай на ўласную крыніцу паведаміла, што Беларусь папрасіла дапамогі ў Расеі з пастаўкамі апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Беларусь застаецца адзінай краінай у рэгіёне, дзе афіцыйна не ўведзены каранцін. Аляксандр Лукашэнка за апошнія тыдні неаднаразова заяўляў, што сітуацыя з каронавірусам гэта «псіхоз», раіў «лячыцца» парылкай, трактарам, холадам. Пераносіць парад на 9 траўня ён не збіраецца. Нягледзячы на парады медыкаў не збірацца вялікімі групамі, у краіне працягваюць працаваць усе забаўляльныя ўстановы, гандлёвыя цэнтры, тэатры і г.д

Hавiны
Лукашэнка пра памерлага ад каронавіруса актора: «Небарака, не вытрымаў»
2020.03.31 15:11

Калі 31 сакавіка стала вядома пра першую смерць пацыента з пацверджаным каронавірусам, Лукашэнка сказаў: «Небарака, не вытрымаў».

1 красавіка расейская газета «Коммерсант» выйшла з артыкулам, дзе гаварыцца: «Паказная бравада беларускіх уладаў у разгар пандэміі каронавірусу не перашкаджае Менску прасіць Маскву аб садзейнічанні ў барацьбе з інфекцыяй».

Беларусь, як распавялі ананімныя крыніцы выдання ў расейскіх дзяржструктурах, знаходзіцца ў ліку постсавецкіх краін, якія накіравалі на адрас Расеі афіцыйныя запыты з просьбай выдзеліць абарончыя маскі, тэст-сістэмы, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх. Падобныя запыты па дыпламатычных каналах накіравалі практычна ўсе краіны СНД. Інфармацыя пра патрэбы акумулюецца і перадаецца ў штаб, дзе прымаецца рашэнне, каму і што вылучаць, сцвярджае крыніца.

Паводле выдання, для выдзялення запытанай дапамогі неабходна спецыяльны дазвол ураду Расеі, паколькі яшчэ 2 сакавіка была прынята пастанова, якая забараняе вываз з краіны медычнай прадукцыі.

Беларускі бок пакуль ніякім чынам гэтую інфармацыю не пракаментаваў.

Hавiны
«Глупства несусветнае», «псіхоз». Лукашэнка выказаўся пра закрыццё межаў і каранцін
2020.03.19 11:17

КА belsat.eu

Стужка навінаў