СМІ: Лукашэнка памілаваў былога намесніка старшыні «Беларусбанку»


TUT.by паведамляе, што на свабоду выйшаў былы першы намеснік старшыні «Беларусбанку» Генадзь Гаспадарык. У верасні 2018 года ён быў пакараны 7,5 года пазбаўлення волі.

Як распавялі TUT.BY ананімныя крыніцы, 59-гадовы Гаспадарык вызваліўся ў сярэдзіне лістапада 2019 года. Яго памілаваў прэзідэнт.

Улічваючы, што топ-менеджар знаходзіўся пад вартай з лета 2016 года, ён адбыў больш за палову прызначанага тэрміну.

Гаспадарыка арыштавалі працаўнікі КДБ у чэрвені 2016 года падчас спробы атрымаць хабар у $ 14 тысяч. Ягоную справу разглядаў Цэнтральны раённы суд Менску. Паводле следства, агулам з 2010 па 2015 год ён атрымаў у якасці хабараў $ 215 тысяч. Грошы Гаспадарык браў за садзейнічанне прыватным структурам у перамозе ў тэндарах па закупах тэхнікі для банку.

Гаспадарык прызнаў сваю віну па сямі эпізодах хабарніцтва. У верасні 2018 года яго пакаралі 7,5 гадамі зняволення.

Hавiны
Топ-менеджар «Беларусбанку», якога летась пасадзілі на 8 гадоў, ужо на свабодзе
2018.05.15 16:36

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў