СМІ: Лондан прынцыпова дамовіўся з Бруселем пра брэкзіт


Брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан прынцыпова дамовіўся з Еўразвязам пра ўмовы пагаднення аб выхадзе з ЕЗ. Паводле Bloomberg і The Guardian, яму давялося пагадзіцца на зʼяўленне мытнай мяжы паміж Брытаніяй і Паўночнай Ірландыяй, супраць чаго выступала ягоная папярэдніца.

Падчас перамоваў пра брэкзіт Брусель настойваў на тым, што зʼяўленне мытнай мяжы паміж Ірландыяй, якая застаецца ў ЕЗ, і Паўночнай Ірландыяй моцна ўдарыць па эканоміцы вострава і можа спрычыніцца да аднаўлення былых канфліктаў.

Аднак брытанскі ўрад не быў гатовы да ўвядзення мяжы ўнутры краіны. Тым не менш, выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ да 31 кастрычніка без угоды з Бруселем пагражае ёй эканамічным крызісам.

Hавiны
Палата лордаў ухваліла перанос брэкзіту на 2020 год
2019.09.06 20:49

Паводле The Guardian, папярэдняя дамоўленасць прадугледжвае, што Паўночная Ірландыя пасля брэкзіту юрыдычна пяройдзе ў брытанскую мытную прастору, але фактычна застанецца ў еўрапейскай. Тым не менш гэта дазволіць казаць, што краіна цалкам пакідае Еўразвяз.

Удзень 16 кастрычніка чарнавік пагаднення могуць паказаць амбасадарам 27 краін ЕЗ, а на наступны дзень яго разгледзяць на саміце Еўразвязу ў Бруселі. Каб абмеркаваць угоду, брытанскі парламент гатовы сабрацца на экстраннае пасяджэнне 19 кастрычніка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў