СМІ: Латвія збіраецца купляць электраэнергію з БелАЭС у абыход Літвы


Паколькі Літва збіраецца блакаваць імпарт электраэнергіі з БелАЭС, імпартаваць яе намер латвійски аператар электрасетак AST. Пра гэта піша delfi.lt.

Цяпер гандаль электраэнергіяй паміж краінамі Балтыі і трэцімі краінамі ажыццяўляецца толькі праз літоўска-беларускую мяжу. Як паведамляе AST, каб своечасова змякчыць рызыка імавернага памяншэння патоку электраэнергіі або негатыўных ваганняў тарыфаў, урад Латвіі пастанавіў, што пасля спынення Літвой гандлю электраэнергіяй з Беларуссю гэты гандаль будзе ажыццяўляцца праз латвійскую мяжу.

Былы міністр энергетыкі Літвы Арвідас Сякмокас лічыць, што такім чынам электраэнергія з БелАЭС будзе паступаць і ў Літву, толькі здзелкі будуць заключаць латышы. Кіраўнік парламенцкай Камісіі па энергетыцы і гарманічнаму развіццю Віргіліюс Падзярыс прызнае, што навіны з Латвіі выклікаюць занепакоенасць і, імаверна, гэта адкрые рынак для электрычнасці з БелАЭС.

Нагадаем, Літва адмовілася набываць беларускую атамную энергію і нават забараніла яе транзіт.

Аб’ектыў
Літва вырашыла забяспечыцца ад аварыі на БелАЭС. Вось, што там цяпер адбываецца
2019.06.28 23:13

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў