СМІ: каталонскія актывісты хацелі прызнаць Крым расейскім


Былы дэпутат Дзярждумы Расеі Сяргей Маркаў у размове з іспанскім выданнем «El Mundo» заявіў, што каталонскія лідары прапаноўвалі РФ у абмен на прызнанне незалежнасці Каталоніі прызнаць Крым расейскім.

Як распавёў Маркаў, падчас каталонскага крызісу да яго выйшаў на кантакт дарадца былога лідара Каталоніі Карлэса Пучдэмона Віктар Тэрадэлляс, былы міжнародны сакратар цяпер не дзейнай партыі «Дэмакратычная канвергенцыя Каталоніі».

Hавiны
Каталунскія лідары руху за незалежнасць атрымалі ад 9 да 13 гадоў турмы
2019.10.14 13:02

Але дэпутат пасля размоваў з «палітычнымі кансультантамі» адзначыў, што «ў Расеі няма магчымасці прызнаць незалежнасць Каталоніі з некалькіх прычынаў».

Тады каталонскі палітык зрабіў сустрэчную прапанову.

«Яны сказалі мне, што яны могуць прызнаць Крым часткай Расеі», – заявіў Маркаў.

Hавiны
У пратэстах у Каталоніі пацярпелі амаль 200 чалавек
2019.10.19 10:49

Паводле яго, Маскву гэтая прапанова таксама не зацікавіла.

Каментар Маркава быў апублікаваны на фоне расследавання расейскага ўмяшальніцтва ў працэсы вакол спробы абвяшчэння каталонскай незалежнасці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў