СМІ даведаліся пра новае месца працы Надзеі Каткавец


Былая намесніца кіраўніка справамі прэзідэнта Беларусі Надзея Каткавец са снежня 2017 гады працуе ў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК), куратарам якой у сваю чаргу з’яўляецца Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле TUT.BY, Каткавец займае пасаду намесніка гендырэктара БНБК.

Па дадзеных на сярэдзіну 2017 года, старшынёй савета дырэктараў ЗАТ «БНБК» быў грамадзянін Кыргызстана Рыфат Утюшаў. Ён з 2007 да красавіка 2010 года займаў пасаду фінансавага дырэктара Фонду развіцця Кыргызстана, які быў падкантрольны Максіму Бакіеву. СМІ прыпісваюць ідэю стварэння БНБК структурам, звязаным з былым кіраўніцтвам Кыргызстану.

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў