СМІ: Беларусь прапануе Расеі забраць брудную нафту за $ 15 за барэль


Беларусь прапанавала Расеі забраць назад нафту з высокім утрыманнем хлорарганічных злучэнняў, якая ў красавіку паступала па трубаправодзе «Дружба». Пра гэта «Известиям» распавялі ў кампаніі «Белнафтахім».

Hавiны
Транзіт нафты па «Дружбе» цалкам адновяць да канца ліпеня
2019.05.21 21:59

Як адзначылі ў кампаніі, частка сыравіны ўжо адпраўленая ў Расею, але каля 1,2 млн тоны пакуль знаходзіцца ў Беларусі.

У сваю чаргу эксперт расейскага Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў адзначыў, што Менск раней прапаноўваў выкупіць забруджаную нафту па $ 15 за барэль, але ў Расеі палічылі такія кошты занадта вялікімі.

Аб’ектыў
Крэмль згадаў Беларусі старыя нафтавыя даўгі
2019.05.22 22:12

Міністэрства фінансаў Беларусі зможа ацаніць страты айчыннага бюджэту ад паступлення няякаснай расейскай нафты толькі па выніках першага паўгоддзя. Аднак за першыя тры месяцы года Беларусь прадала за мяжу на 11 % менш нафтапрадуктаў, чым за такі ж перыяд летась.

Да таго ж у канцы красавіка праз усю тую ж брудную расейскую нафту Беларусь увогуле прыпыніла пастаўкі за мяжу, а пра зняцце абмежаванняў на экспарт «Белнафтахім» абвесціў толькі напярэдадні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў