Смерць Рамана Бандарэнкі выклікала хвалю абурэння і салідарнасці. Краіна развітваецца з героем




Раман Бандарэнка, якога ўвечары 11 лістапада збілі і затрымалі на плошчы Пераменаў, памёр на наступны дзень у рэанімацыі БХМД. На месца трагедыі прыходзяць людзі, каб ушанаваць ягоную памяць. Памінальныя акцыі адбываюцца сёння па ўсёй Беларусі і за межамі краіны.

Раману Бандарэнку быў 31 год. Ён – адзіны сын у маці.

Раман Бандарэнка

20.30 Марыя Калеснікава: Я плачу разам з вамі

Яна выказала спачуванні родным і блізкім Рамана Бандарэнкі..

«Мне бясконца балюча, і я плачу разам з вамі. У XXI стагоддзі ў цэнтры Еўропы няма месца забойстваў і расправам над мірнымі людзьмі. Усе мы не можам адчуваць сябе ў бяспецы, пакуль аддаюцца злачынныя загады. Пакуль тыя, хто б’юць, катуюць і забіваюць грамадзянаў, не адказалі за свае злачынствы.

Галоўная задача дзяржавы клапаціцца пра здароўе і жыццё сваіх грамадзянаў. Замест гэтага ўся дзяржаўная машына вынішчае уласны народ дзеля захавання ўлады аднаго чалавека. Так не можа больш працягвацца», – напісала яна ў лісце з СІЗА.

18.20 Лукашэнка пра забойства Рамана Бандарэнкі: Ён быў п’яны

«Як мне далажылі, завязалася бойка, прытым бойка сурʼёзная. І хтосьці (гэта ж у міліцыі ўсё ёсць) з пратэстуючых патэлефанаваў «карнікам» ў міліцыю. Выехаў узмоцнены нарад міліцыі. Калі яны падʼехалі, як звычайна, усё разбегліся. А гэты (Раман Бандарэнка) ці то траўміраваны быў, ці то што… у нецвярозым стане. Гэта прызнана. Заключэнне сёння прадставіў Следчы камітэт. Яны выклалі гэта ўсё. Ён быў пʼяны. Вядома, яго ўзялі і павезлі ў гэты аддзел. Яму стала кепска па дарозе, як мне далажылі. Яны выклікалі хуткую дапамогу і адправілі яго ў шпіталь», – заявіў Лукашэнка.

17.50 У Докшыцах затрымалі 10 чалавек, якія выйшлі на акцыю памяці Рамана Бандарэнкі. Іх будуць утрымліваць у ІЧУ да панядзелка. На суд, імаверна, павязуць у Глубокае, бо ў Докшыцкім раённым судзе няма свабодных суддзяў.

17.20 Беларусы замежжа выйшлі на акцыі салідарнасці і жалобы.

17.00 З’явілася новае відэа з плошчы Пераменаў, дзе быў збіты Раман Бандарэнка. Бачна, як невядомыя мужчыны цягнуць яго ў бус. Ніякай міліцыі на месцы падзей не было, хаця пра гэта паведамляла МУС.

16.30 Па ўсёй краіне людзі працягваюць выходзіць у ланцугі салідарнасці з Бандарэнкам і ўсімі ахвярамі рэжыму.

16.15 Праверкай па факце смерці Рамана Бандарэнкі будзе займацца Генеральная пракуратура. Адпаведнае рашэнне прыняў генпракурор Андрэй Швед. Нагадаем, улады адмаўляюць факт збіцця Рамана сілавікамі, настойваючы, што яго збілі ў выніку канфлікту з «неабыякавымі грамадзянамі».

9 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў генпракурорам Андрэя Шведа. Да таго Лукашэнка наракаў на тое, што не бачыць «той актыўнасці пракуратуры, якая б адпавядала цяперашняму перыяду».

15.30 Сілавікі затрымліваюць удзельнікаў ланцугоў салідарнасці ў адных кропках, а ў іншых спрабуюць весці вось такія «тлумачальныя размовы», як гэты амапавец у Магілёве.

14.45 ЕЗ гатовы ўвесці дадатковыя санкцыі праз смерць Рамана Бандарэнкі і гвалт, які працягваюць улады Беларусі ў дачыненні грамадства.

13.40 У менскай Серабранцы разагналі людзей у ланцугу, ёсць затрыманыя.

13.00. «Я/Мы – Раман Бандарэнка». Плошча пераменаў развітваецца з Раманам Бандарэнкам.

Плошча Пераменаў. На наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, 13 лістапада.
Фота: Belsat.eu
Плошча пераменаў. На наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, 13 лістапада.
Фота: Belsat.eu
Плошча пераменаў. На наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, 13 лістапада.
Фота: Belsat.eu
Плошча пераменаў. На наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, 13 лістапада.
Фота: Belsat.eu
Плошча пераменаў. На наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, 13 лістапада.
Фота: Belsat.eu
Плошча пераменаў. На наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, 13 лістапада.
Фота: Belsat.eu
Плошча пераменаў. На наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, 13 лістапада.
Фота: Belsat.eu

12.50. На плошчы Пераменаў шмат людзей. Запальваюць знічы і ўскладаюць кветкі.

Плошча пераменаў, Менск, 13 лістапада. Людзі выйшлі ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі.
Фота: Belsat.eu
Плошча пераменаў, Менск, 13 лістапада. Людзі выйшлі ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі.
Фота: Belsat.eu
Плошча пераменаў, Менск, 13 лістапада. Людзі выйшлі ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі.
Фота: Belsat.eu
Плошча пераменаў, Менск, 13 лістапада. Людзі выйшлі ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі.
Фота: Belsat.eu
Плошча пераменаў, Менск, 13 лістапада. Людзі выйшлі ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі.
Фота: Belsat.eu
Плошча пераменаў, Менск, 13 лістапада. Людзі выйшлі ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі.
Фота: Belsat.eu

12.30. У Горадні ў гэтыя хвіліны акцыя ў памяць аб забітым Рамане Бандарэнку.

Каля 500 гарадзенцаў прыйшлі ўскласці кветкі і запаліць знічы пад помнік Фары Вітаўта каля Савецкай плошчы. А 12:00 усё машыны пачалі сігналіць пад звон званоў Фарнага касцёлу.

12.20. Мінімум чатыры чалавекі затрыманыя ў Берасці. Яны сталі ў ланцуг памяці ў раёне «Усход» непадалёк, дзе стралялі ў Генадзя Шутава. Прыкладна праз 10 хвілін падʼехаў цёмны бус, і частку людзей затрымалі, астатнія разышліся.

Менск, наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Людзі выйшлі на вуліцы са знічамі, сталі ў ланцугі памяці. 13 лістапада.
Фота: ТК / Belsat.eu
Менск, наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Людзі выйшлі на вуліцы са знічамі, сталі ў ланцугі памяці. 13 лістапада.
Фота: ТК / Belsat.eu
Менск, наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Людзі выйшлі на вуліцы са знічамі, сталі ў ланцугі памяці. 13 лістапада.
Фота: ТК / Belsat.eu
Менск, наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Людзі выйшлі на вуліцы са знічамі, сталі ў ланцугі памяці. 13 лістапада.
Фота: ТК / Belsat.eu
Менск, наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Людзі выйшлі на вуліцы са знічамі, сталі ў ланцугі памяці. 13 лістапада.
Фота: ТК / Belsat.eu

12.15. У Менску шмат ланцугоў салідарнасці. Людзі выйшлі на вуліцы. Хвіліна маўчання таксама і ў іншых гарадах краіны.

Ланцуг салідарнасці ў Менску.
Фота: Белсат
Ланцуг салідарнасці ў Менску.
Фота: Белсат
Ланцуг салідарнасці ў Менску.
Фота: Белсат

11:30. Хвіліна памяці перапыненага жыцця 31-гадовага Рамана Бандарэнкі адбудзецца у краіне ў 12:00.

11:10. Два працаўнікі «Беларуськалію»Ігар Заброцкі і Раман Клявец – далучыліся да стачкі на знак пратэсту супраць гвалту ў краіне.

«Учорашняя смерць ад рук карнікаў Рамана Бандарэнкі, перапоўніла маё цярпенне. Адмова ад працы на рэжым – гэта самае малое, што я магу зрабіць, каб спыніць гвалт. Я хачу спытаць у іншых работнікаў прадпрыемства: «Колькі яшчэ трэба забойстваў мірных грамадзянаў, каб вы адмовіліся ад працы на гэты рэжым?» – напісаў Ігар Заброцкі.

Ланцуг памяці ў Горадні на вул. Ажэшкі, каля праваслаўнага сабору.
Фота: belsat.eu

11:00. Па ўсім свеце беларусы замежжа шануюць памяць Рамана Бандарэнкі і прыносяць кветкі да амбасадаў Беларусі.



10:40. Следчы камітэт заяўляе, што забіты Раман Бандарэнка быў п’яны, а людзі, якія вешалі БЧБ-стужкі – агрэсіўнымі (якімі былі тыя, хто напаў на Рамана, СК не ўдакладняе і пытанне гэта не ўздымае).

«Следственный комитет лжёт»: Telegram-канал медыкаў прыводзіць дакументы пра адсутнасць алкаголю ў крыві Рамана Бандарэнкі.

Фота: чытачы belsat.eu

13 лістапада адбудуцца паніхіды па Рамане Бандарэнку па ўсёй Беларусі.

10:15 – паніхіда па Рамане Бандарэнку ў праваслаўным Пакроўскім саборы Горадні (Горадня, вул. Ажэшкі 23)

13:00 – ліція па Рамане Бандарэнку і ўсіх нявінна забітых за свабоду Беларусі ў праваслаўным Інстытуце тэалогіі БДУ, каб. 307 (Менск, ст.м. Кастрычніцкая, выхад да Дому афіцэраў).

18:00 – Святая Імша за спачылага Рамана Бандарэнку ў каталіцкім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску (Бабруйск, вул. Кастрычніцкая 121)

18:30 – заўпакойная Літургія (з паніхідай) за супакой душы загінулага Рамана Бандарэнкі ў храме грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (Менск, вул. Арджанікідзэ д. 6).

18:30 – Святая Імша за спачылага Рамана Бандарэнку ў каталіцкім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Менск, пл. Свабоды 9).

9:30. Людзі працягваюць збірацца на плошчы Пераменаў з самай раніцы 13 лістапада і нясуць кветкі да народнага мемарыялу Рамана Бандарэнкі.

Фота: t.me/motolkohelp

Што адбылося

Рамана Бандарэнку затрымалі 11 лістапада на плошчы Пераменаў у Менску. Перад гэтым невядомыя ў масках збілі яго. Лекары дыягназавалі цяжкую закрытую ЧМТ, вострыя субдуральныя гематомы на галаве, кровазліццё ў мозг, траўмы мяккіх тканак. Выратаваць хлопца не ўдалося.

Тысячы чалавек сабраліся вечарам 12 лістапада на плошчы Пераменаў, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнку.
Людзі збіраюцца на «Плошчы пераменаў» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Памятныя знічкі ў гонар Рамана ставілі па ўсёй краіне.

Словы спачування родным забітага выказалі Павел Латушка і Святлана Ціханоўская. Павел Латушка заклікаў зладзіць хвіліну маўчання а 12.

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Валер Варанецкі адрэагаваў на смерць Рамана Бандарэнкі.

«Боль, смутак і жалоба… Гвалт мусіць быць спынены! Закон і справядлівасць – адноўленыя!», – напісаў дэпутат у сваім Facebook.

З 9-га жніўня, калі пачаліся масавыя акцыі пратэсту, загінулі 10 асобаў. Забітыя сілавікамі са зброі Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў. Пры нявысветленых абставінах загінулі Канстанцін Шышмакоў, Мікіта Крыўцоў, Аляксандр Віхор, Станіслаў Чур, Дзяніс Кузняцоў, Аляксандр Будніцкі, Арцём Парукоў. Збіты да смерці невядомымі ў масках Раман Бандарэнка.

Пільна!
Збіты ўчора жыхар плошчы Перамен Раман Бандарэнка памёр
2020.11.12 20:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў