Смерць Рамана Бандарэнкі і новыя масавыя рэпрэсіі. Вынікі 96-га дня пратэстаў


Людзі збіраюцца на «Плошчы перамен» пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнкі. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

12 лістапада ў Беларусі стала 96-м днём з пачатку паслявыбарных рэпрэсіяў у краіне.

Смерць Рамана Банадарэнкі

З самай раніцы ўся краіна сачыла за лёсам 31-гадовага менчука Рамана Бандарэнкі – жыхара плошчы Перамен, які быў затрыманы і збіты напярэдадні ўвечары. З Цэнтральнага РУУС яго даставілі ў больніцу хуткай медычнай дапамогі ў цяжкім стане. Цуду не здарылася – увечары Раман памёр.

Пільна!
Збіты ўчора жыхар плошчы Перамен Раман Бандарэнка памёр
2020.11.12 20:29

Паводле МУС, мужчына быў збіты ў выніку дваровага канфлікту. Але сваякі і жыхары двара заяўляюць, што яго затрымалі сілавікі ў цывільным, калі ён паспрабаваў абараніць бел-чырвона-белыя стужкі.

Даведыўшыся пра смерць Рамана Бандарэнкі, людзі сталі масава сцякацца да плошчы Перамен. Таксама акцыі салідарнасці праходзяць у іншых раёнах Менску і ў рэгіёнах краіны. Прынамсі сотні людзі выставілі знічкі на свае вокны.

Абноўлена
Плошча Перамен развітваецца з Раманам Бандарэнкам
2020.11.12 21:18

На заўтра, 13 лістапада, у Беларусі абвешчаная неафіцыйная жалоба. Хвіліны маўчання і царкоўнага перазвону запланаваныя а 12:00. А 18:30 у менскім архікатэдральным касцёле адбудзецца імша за загінулага Рамана Бандарэнку. У гарадзенскім кафедральным праваслаўным сабору паніхіду будуць служыць а 10:15.

Масавыя затрыманні

Раніца таксама пачалася са спецаперацыя ў менскім жылым комплексе «Каскад». Сюды прыехалі сілавікі, якія знялі павешаныя паміж дамамі бел-чырвона-белыя майткі, а таксама ўламіліся ў кватэры некаторых жыхароў.

Hавiны
Сілавікі пачалі рэйд па ўніверсітэцкіх актывістах. Затрымліваюць студэнтаў і выкладчыкаў
2020.11.12 15:23

Апроч таго, паведамляецца пра затрыманні ўніверсітэцкіх актывістаў і ператрусаў у іх кватэрах. Сярод затрыманых – выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава, студэнтка БДПУ Кася Будзько, прэс-сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў і валанцёрка «Вясны» Ксенія Сырамалот, чалец Каардынацыйнай рады і прадстаўніца Святланы Ціханоўскай у пытаннях моладзі Алана Гебрэмарыям ды іншыя.

Hавiны
Пад Асіповічамі затрымалі ды збілі анархіста Дзядка. Яго тэлеграм-канал захапілі
2020.11.12 18:12

У пасёлку пад Асіповічамі быў затрыманы і моцна збіты актывіст анархісцкага руху Мікола Дзядок.

Таксама па ўсёй Беларусі праходзілі суды над актывістамі. Напрыклад, у Менску асудзілі 21-гадовую Марыю Сафонаву на два месяцы арышту за два надпісы.

Hавiны
За два малюнкі дзяўчыне прысудзілі два месяцы арышту
2020.11.12 19:16

Акцыі інвалідаў і жанчынаў

Сёння таксама мусіў прайсці Марш людзей з інваліднасцю, але сілавікі не далі ім выйсці з плошчы Незалежнасці. У выніку людзі схаваліся ў Чырвоным касцёле.

Hавiны
Сілавікі не далі прайсціся людзям з інваліднасцю, але замест іх выйшлі жанчыны
2020.11.12 16:54

Між тым па шэрагу вуліцы прайшліся шэсцем жанчыны з бел-чырвона-белымі парасонамі. Іх ніхто не затрымліваў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў