Смерць на будаўніцтве БелАЭС


Міністэрства энергетыкі Беларусі афіцыйна пацвердзіла смяротны выпадак на будаўніцтве Астравецкай атамнай станцыі.

На сайце ведамства ў прыватнасці гаворыцца:

«Няшчасны выпадак са смяротным зыходам пры падзенні з вышыні адбыўся 16 ліпеня 2018 г. на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС з мантажнікам расейскай субпадраднай арганізацыі».

Акалічнасці здарэння высвятляюцца.

Раней ужо з’яўлялася інфармацыя пра смяротныя выпадкі на будаўніцтве БелАЭС. Напрыканцы 2016 года апазіцыянер Павал Севярынец са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміў пра гібель працоўнага.

Чытайце па тэме:

ЛБ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары