Смаленская газета: Пасля пралёту Пуціна над горадам стала сонечна


Уладзімір Пуцін на борце свайго самалёта. Фота – upmonitor.ru / smolnarod.ru

Пра палёт Уладзіміра Пуціна над Смаленскай вобласцю па дарозе на магілёўскі Форум рэгіёнаў Расеі і Беларусі напісала «Смаленская народная газета».

«Лайнер праляцеў над Угранскім, Ельнінскім, Глінкаўскім і Краснінскім раёнамі Смаленскай вобласці, і прызямліўся ў Магілёве а 10:43», – падае выданне.

«Ці разглядаў прэзідэнт Расеі Смаленшчыну з вышыні птушынага палёту – невядома. Аднак жыхары Смаленску адзначылі, што пасля пралёту прэзідэнцкага лайнера надвор’е ў Смаленскай вобласці палепшылася, выглянула сонца, стала цяплей», – працягвае выданне.

Свой матэрыял аўтар – і па сумяшчальніцтву галоўны рэдактар газеты – вырашыў скончыць апытаннем, чаго чытачы чакалі б ад перабывання Пуціна на Смаленшчыне.

Апытанне на старонцы «Смаленскай народнай газеты»

Бальшыня тых, хто адказаў (65 %), «не чакаюць нічога добрага». Паляпшэння надвор’я чакае 10 чалавек. Шэсць чалавек задаліся пытаннем, хто піша гэткую лухту.

12 кастрычніка 2018 года. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў межах Пятага форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі, які праходзіць у Магілёве. Фота – kremlin.ru
  • Сёння ў Магілёве адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, на якой бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расейскіх дачыненняў. Вітаючы расейскага калегу, кіраўнік Беларусі заявіў, што Магілёў «больш расейскі, чымся беларускі горад».

ДД

Стужка навінаў