Службу бяспекі Украіны ўзначаліў экс-кіраўнік «Студыі Квартал-95»


Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла на пасадзе старшыні Службы бяспекі сябра дзяцінства Уладзіміра Зяленскага, экс-кіраўніка ТАА «Студыя Квартал-95» Івана Баканава. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».

Кандыдатуру, прапанаваную прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскі, падтрымалі 319 дэпутатаў.

«На самой справе, праца Службы бяспекі Украіны вельмі простая – мы павінны забяспечваць справядлівае размеркаванне асноўных сацыяльных дабротаў: законнасці і справядлівасці. Для гэтага мы ўсе павінны жыць па законах і прынцыпам, а не па »паняццях«. Для гэтага мы павінны рэфармавацца. Улада толькі тады ўлада, калі яна мае смеласць пайсці сама супраць сябе дзеля асноўных правоў і свабодаў людзей. Што я маю на ўвазе пад рэформай СБУ? Калі просты чалавек сустракае супрацоўніка Службы бяспекі Украіны – і ўсміхацца яму ў адказ, таму што адчувае сябе бяспечна і абаронена, больш за тое – калі хоча яму дапамагчы, вось тады гэта рэформа», – заявіў Баканаў.

Іван Баканаў нарадзіўся ў 1974 годзе ў Крывым Рогу. Сябар дзяцінства Уладзіміра Зяленскі. Юрыст па адукацыі. Узначальваў ТАА «Студыя Квартал-95», быў галоўным юрыстам у творчым праекце Зяленскага. Да прэзідэнцкіх выбараў ніколі не працаваў у спецслужбах.

22 траўня 2019 года указам Зяленскага быў прызначаны першым намеснікам старшыні Службы бяспекі Украіны.

Жонка Баканава – расейская грамадзянка.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў