Службовец Расгвардыі заклікаў сілавікоў не разганяць паслявыбарчыя пратэсты


15 верасня стралок ваенізаванай аховы Расгвардыі Віктар Харжыраў у сваім роліку на «YouTube» заклікаў калег не разганяць пратэсты супраць парушэнняў на выбарах і не выконваць «загадзя злачынныя загады».

«Калі ласка, не перавышайце свае паўнамоцтвы», – звярнуўся да калег Харжыраў.

Паводле мужчыны, жыхары Улан-Удэ незадаволеныя вынікамі выбараў і не давяраюць новаму мэру Ігару Шуценкову.

«Мы супраць рэпрэсіяў, якія ахапілі наш горад. Свабоду палітзняволеным! Усе затрыманні былі незаконнымі», – кажа ён.

Ахоўнік дадаў, што ўсё можна вырашыць шляхам перамоваў.

Пазней мужчына распавёў журналістам, што калегі ўспрынялі яго зварот станоўча, а начальства звальненнем не пагражае.

9 верасня ў Улан-Удэ пачаліся акцыі пратэсту з патрабаваннем вызваліць двух прыхільнікаў шамана Аляксандра Габышава, якія ідзе ў Маскву, каб прагнаць Пуціна. Пазней дэманстранты сталі патрабаваць паўторных выбараў мэра, якія прайшлі 8 верасня, а перамог на іх перамог падтрыманы «Адзінай Расеяй» самавылучэнец Ігар Шуценкоў.

Мітынг за шчырыя выбары і супраць паліцэйскага бязмежжа 15 верасня сабраў больш за тысячу чалавек. Калі туды прыйшоў кіраўнік рэспублікі Аляксей Цыдзенаў, яго сустрэлі крыкамі: «Ганьба!», падае «Сибирь. Реалии».

У той жа дзень суд у Улан-Удэ на два месяцы арыштаваў актывіста Дзмітрыя Хараева, якога падазраюць у тым, што ён распыліў газавы балончык у бок службоўца Расгвардыі падчас акцыі пратэсту 12 верасня. Іншыя ўдзельнікі акцыі кажуць, што дымавую шашку ў аўтобус з 17 затрыманымі актывістамі кінулі самі праваахоўнікі.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары