Служба бяспекі Украіны перадухіліла аварыю на АЭС


СБУ стала вядома, што кіраўніцтва Паўднёва-Украінскай АЭС у Мікалаеўскай вобласці набыла няякаснае (кантрафактнае) абсталяванне, выкарыстанне якога магло стаць прычынаю катастрофы.

«Падчас дасудовага расследавання праваахоўнікі задакументавалі факт пастаўкі і ўстаноўкі сілавога кабелю электрасілкавання, выкарыстанне якога не прадугледжанага дзейснымі нормамі, правіламі ды стандартамі па ядравай і радыяцыйнай бяспецы», – гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.

Расследаванне інцыдэнту працягваецца, вырашаецца пытанне аб прыцягненні службовых асоб да адказнасці.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў