Служба бяспекі Украіны пацвердзіла сапраўднасць «расстрэльнага спісу»


У прэс-цэнтры СБУ пацвердзілі «BBC», што ў дакуменце, размешчаным на сайце «strana.ua», фігуруюць тыя ж самыя прозвішчы, што і ў спісе, атрыманым у выніку спецаперацыі.

Раней служба бяспекі адкрыла справу з-за «разгалошвання звестак дасудовага расследавання», маючы на ўвазе распаўсюджаны медыямі спіс украінскіх журналістаў, блогераў і пісьменнікаў, якім, як сцвярджалася, пагражае смерць ад рук кілераў.

Спіс апублікавала выданне «Страна.ua», адзначыўшы, што дакумент атрыманы ад крыніцаў у спецслужбах.

29 траўня з’явілася інфармацыя пра забойства журналіста Аркадзя Бабчанкі. Паліцыя Украіны афіцыйна пацвердзіла гэта. На наступны дзень высветлілася, што Бабчанка жывы, а ягонае «забойства» было часткай спецаперацыі СБУ. Генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка паведаміў, што дзякуючы такім дзеянням следчыя атрымалі спіс з 47 асобаў, якіх планавалася забіць пасля Аркадзя Бабчанкі.

НМ, belsat.eu, паводле BBC, фотаздымак Valentyn Ogirenko/ Forum

Стужка навінаў