Случчаніна пакаралі штрафам і грамадскімі працамі за порнафільм у «УКантакце»


24-гадовы жыхар Слуцкага раёну ў снежні 2015-га скапіяваў у інтэрнэце порнафільм і павесіў яго «Укантакце» з адчыненым доступам, чым спрычыніўся да распаўсюду парнаграфіі. У лютым сёлета яго прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі.

З улікам станоўчых характарыстык хлопца па месцы жыхарства і на працы суд вырашыў не саджаць яго, калі ён вытрымае двухгадовы выпрабавальны тэрмін. Таксама ён павінен выканаць 120 гадзінаў грамадска-карысных прац і цягам 6 месяцаў выплаціць кампенсацыю ў памеры 50 базавых велічынь (1150 рублёў).

Ад пачатку 2017 года да крымінальнай адказнасці за распаўсюд парнаграфіі ўжо прыцягнлі двух жыхароў Слуцку, паведаміла памочнік пракурора Слуцкага раёну Таццяна Кішко.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў