Слоган 25 сакавіка «Хто не скача, той маскаль» абразіў пачуцці расейцаў


У Дзень Волі ўдзельнікі акцыі каля кінатэатру «Кастрычнік» танчылі ды спявалі «Хто не скача, той маскаль». Ролік хутка разляцеўся ў інтэрнэце. Відэа трапіла і на вочы расейскіх інтэрнаўтаў.

Суполка «Роисся-24» напісала ў сваім «Facebook» :«Вачам не верым. Гэта сапраўды адбываецца ў нашым расейскім Менску?»

 

Глазам не верим. Это действительно происходит в нашем русском Минске?

Posted by Роисcя 24 on Thursday, March 26, 2015

У каментарах абураныя расейцы пачалі абражаць беларусаў, называючы іх «бульбабэндэрамі» ды фашыстамі.

У абарону слогану адзін з карыстальнікаў піша:

«А мне падабаецца. Гэта лепш, чым жэрці з шуфля».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў