Следства пачало рабіць з Сяргея Сацука махляра

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да рэдактара парталу «Ежедневник» прыняло нечаканы паварот. Партал паведамляе, што следства пачало фармаваць абвінавачванне ў дачыненні да Сяргея Сацука, што нібыта ён не журналіст, а махляр.

Цягам апошняга часу ходу расследавання справы ў дачыненні да Сяргея Сацука атрымала нечаканы паварот. І гэта ставіць пад пагрозу не толькі партал «Ежедневник», Сяргея Сацука, але і ўсю незалежную журналістыку ў Беларусі.

КДК распавёў, у чым вінавацяць Сяргея Сацука

Вядзецца пра тое, што следства пачало вельмі сур’ёзна цікавіцца, на якой такой падставе Сяргей Сацук называе сябе журналістам, бо паводле п.7 арт.1 Закона аб «СМІ» журналістам сродку масавай інфармацыі можа лічыцца «фізічная асоба, якая займаецца зборам, рэдагаваннем i стварэннем інфармацыйных паведамленняў i (або) матэрыялаў для юрыдычнай асобы«. У выніку ўзнікае пытанне, калі паводле закону ты не можаш лічыцца журналістам, то якія журналісцкія расследаванні мог рабіць? І калі ты не журналіст і не мог праводзіць журналісцкія расследаванні, то на падтрыманне якіх журналісцкіх расследаванняў збіраў грошы? Гэта ж падман!

У выніку следства спрабуе сфармаваць новае абвінавачванне паводле арт.209 Крымінальнага кодэксу (махлярства).

  • Журналіста-расследавальніка, галоўнага рэдактара ej.by Сяргея Сацука 25 сакавіка затрымаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК. Сацука падазраюць у атрыманні хабару. Паводле ч. 2 арт. 430 КК яму можа пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
  • Раней Сацук заяўляў, што яму пагражаюць праз ягоныя антыкарупцыйныя расследаванні. Журналісты «Ежедневника» назвалі арышт Сацука «фрагментам барацьбы карупцыянераў з чалавекам, які адважыўся паквапіцца на іхную выбудаваную сістэму». Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае ўлады спыніць крымінальны пераслед Сацука.

Праваабаронцы заклікаюць неадкладна вызваліць Сяргея Сацука

СК belsat.eu

Hавiны