Следчыя знайшлі жанчыну, якая 15 гадоў таму задушыла і выкінула ў сметніцу немаўля


Цела нованароджанага знайшлі ў 2004 годзе на палігоне для побытавых адкідаў паблізу Клімавічаў. Тады забойцу не знайшлі, паведамляе sk.gov.by.

Аднак экспертныя даследаванні дапамаглі ўстанавіць генатып маці дзіцяці, якое нарадзілася жывым, але было задушанае пятлёй.

Расследаванне аднавілі ў жніўні 2018 года. За гэты час праваахоўнікі дапыталі больш за 270 жанчын, якія ў 2004 годзе жылі ў тым раёне. У іх узялі біялагічныя ўзоры для генетычнай экспертызы.

У адной з кабет выявілі супадзенне біялагічнага матэрыялу з забітым дзіцем. Гэта 37-гадовая мясцовая жыхарка. На допыце яна патлумачыла, што нарадзіла хлопчыка ў інтэрнаце, а потым задушыла яго і выкінула разам са смеццем.

Падазраваную затрымалі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў