Следчыя высвятляюць, як 11-месячная дзяўчынка з Пінску заразілася ВІЧ. Усе ў сямʼі здаровыя


Следчы камітэт па Берасцейшчыне распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 162 Крымінальнага кодэксу («Неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медычным працаўніком»). Падставаю стаў зварот жыхаркі Пінску Святланы Дыдышкі, 11-месячная дачка якой заразілася вірусам імунадэфіцыту чалавека. Пры гэтым усе ў сям’і здаровыя.

35-гадовая Святлана Дыдышка звярнулася ў Пінскі Следчы камітэт з заявай, што яе 11-месячная дачка заразілася вірусам імунадэфіцыту чалавека.

Следчыя завялі крымінальную справу паводле ч.2 арт.162 Крымінальнага кодэксу (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медычным працаўніком). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае штраф, або пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаваннем волі на той жа тэрмін з штрафам.

Падрабязнасці справы распавёў блогер Сяргей Пятрухін.

Міраслава Дыдышка нарадзілася ў лютым 2019 года. Падчас родаў дзяўчынцы зламалі ключыцу, таму медыкі паклалі нагароджаную ў шпіталь. Праз два тыдні яе выпісалі.

«У жніўні 2019 дзяўчынка ізноў патрапіла ў шпіталь. А з кастрычніка распачаліся частыя хваробы, мы звярнулі ўвагу на гэта. Увесь час сталі непакоіць праблемы з гемаглабінам, мы вымушаныя былі паехаць у Берасце, дзе нам прапісалі ўколы, але лячэнне не дапамагала. Міраславе рабіліся ўсё горш. Пазней мы здалі аналізы, а літаральна праз некалькі дзён нам патэлефанавалі з шпіталя і папрасілі, каб мы прыехалі. І тут нам паведамілі, што ў дзіцяці ВІЧ», – распавяла маці дзяўчынкі Святлана Дыдышка.

Лекары папрасілі бацькоў разам з дзецьмі прыехаць у больніцу і здалі аналізы на ВІЧ. Але яны былі адмоўныя. У дзяўчынкі ўзялі паўторныя аналізы, якія накіравалі ў Берасце і Менск і яны былі станоўчыя. Цяпер дзяўчынка разам з бацькам знаходзіцца ў шпіталі.

«Заведзеная крымінальная справа. Мне падаецца, што інфекцыю майму дзіцяці занеслі падчас яе знаходжання ў шпіталі. Першапачаткова пракуратура адмовіла завесці крымінальную справу», – дадае Святлана Дыдышка.

Блогер Сяргей Пятрухін кажа, што паводле яго крыніцаў, гэта трэці выпадак заражэння дзяцей ВІЧ у Пінску. І распавядае, што гэта прывяло да правяранняў у шпіталях Пінску. Але медыкі пакуль не каментуюць гэта.

Аб’ектыў
Беларус з ВІЧ-інфекцыяй: «Я такі ж чалавек, як і іншыя»
2018.12.01 19:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў