Следчыя вярнулі дыскі і апаратуру «Белсату», што забралі падчас ператрусу


Следчыя вярнулі тэхніку «Белсату»

Кампутары, а таксама носьбіты інфармацыі, якія міліцыянты забралі падчас ператрусу ў Менскім офісе «Белсату» следчыя вярнулі праз два дні.

У Следчым камітэце паведамілі, што ператрус ладзіўся ў межах крымінальнай справы паводле арт. 188 КК – «Паклёп». Раніцаю 9 красавіка а 8:55 працаўнікі МНС хацелі спілаваць дзверы ў менскім офісе «Белсату» шліфмашынай, але журналіст тэлеканалу Мікола Дзябёла вырашыў уратаваць маёмасць ад шкоды і адчыніў.

Ператрус у менскім офісе завершаны. Забралі ўсе носьбіты інфармацыі

Міліцыянты тады забралі ўсе носьбіты інфармацыі і кампутары, але неўзабаве іх вярнулі.

«Мы канечне цешымся, што нам вярнулі апаратуру. Але застаецца пытанне, а навошта наагул было яе забіраць? Гэтая праверка анічога новага ў справу не ўнесла. Мы ж не адмаўляемся, што зрабілі памылку. Тут усё дэталёва ясна. Так, мы памыліліся, але папрасілі прабачэння і надрукавалі абвяржэнне. Навошта была гэтая апаратура і што яна магла ўнесці ў справу – незразумела. Мы цешымся, што следчыя апамяталіся і вярнулі нам апаратуру», – распавёў намеснік дырэктара тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі.

 

Следчыя вярнулі тэхніку «Белсату»
Следчыя вярнулі тэхніку «Белсату»
Следчыя вярнулі тэхніку «Белсату»

«Каб працаваць на Белсаце – мала быць прафесіяналам. Трэба мець адвагу»

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары