Следчыя ў Стоўбцаў працягваюць працу ў справе забойства настаўніцы і школьніка


Следча-аператыўнай групай завершаны агляд месца здарэння ў СШ № 2 у Стоўбцах, паведамілі ў Следчым камітэце.

«Следчыя дапыталі вучняў 10-ых і 11-ых класаў, якія знаходзіліся ў школе ў момант здзяйснення злачынства, кіраўніцтва і работнікі навучальнай установы, бацькі падазраванага, супрацоўнікі органаў унутраных справаў, якія прымалі ўдзел у затрыманні падлетка», – гаворыцца ў паведамленні, якое цытуе interfax.

Канфіскаваны сервер, на якім захоўваюцца запісы школьнай сістэмы відэаназірання, яго змест аналізуецца.

«Сабраныя матэрыялы, якія характарызуюць асобу падазраванага. Прызначаная судова-медычная экспертыза», – адзначылі ў СК.

Праца следчых па ўсталяванні ўсіх абставінаў злачынства працягваецца.

Аб’ектыў
Трагедыя ў Стоўбцах. Падазраваны ў забойстве школьнік вучыўся на выдатна і сябраваў з аднакласнікамі
2019.02.11 20:41

СК, belsat.eu

Стужка навінаў