Следчыя ў Расеі затрымалі падазраваных па справе аб пажары на шахце ў Салікамску


У сувязі з гібеллю шахцёраў у Салікамску затрыманыя працаўнікі падраднай арганізацыі ВУС-30, якая займалася будаўнічымі працамі на аб’екце. За кратамі апынуліся чацвёра службовых асобаў. Заведзена крымінальная справа паводле артыкулу парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні горных, будаўнічых і іншых прац, што пацягнула смерць двух і болей асобаў.

У сувязі з парушэннямі правілаў бяспекі ахвярамі пажару ў шахце сталі дзевяць гарнякоў. Следчыя вывучаюць абставіны здарэння. Цяпер вядзецца допыт сведак і вывучэнне дакументацыі.

Шахта, дзе адбыўся пажар, належыць кампаніі «Уралкалій», аднак з 2017 года тут працуе падрадная арганізацыя ВУС-30. Напярэдадні начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю «Уралкалію» Андрэй Сідараў паведаміў РБК, што ўзгаранне адбылося ў выніку будаўнічых працаў, якія праводзіліся ВУС-30. Паводле папярэдніх звестак, у шахце загарэліся мантажная пена і будаўнічае смецце.

Ратавальнікі ўжо выявілі целы ўсіх дзевяці гарнякоў, якія загінулі ў выніку пажару на шахце «Уралкалію». Усяго ў момант узгарання ў шахце знаходзіліся 17 чалавек, аднак восем з іх паспелі выйсці на паверхню. 24 снежня ў Пермскім краі абʼяўлены дзень жалобы.

Аб’ектыў
«Беларуськалій» сапсаваў ваду цэлай вёсцы
2018.05.04 23:00

СК, belsat.eu

Стужка навінаў