Следчыя спыняюць крымінальны пераслед па «справе БЕЛТА»


Следчы камітэт спыніў крымінальны пераслед у дачыненні да пяцярых супрацоўнікаў TUT.BY па «справе БЕЛТА». Падазраваныя кампенсавалі страты ў памеры ад 3 000 да 17 000 рублёў і заплацілі адміністрацыйныя штрафы ў памеры 735 рублёў. Цяпер па «справе БЕЛТА» яны праходзяць як сведкі.

У дачыненні да рэдактараў Галіны Уласік, Ганны Калтыгінай і Дзмітрыя Бобрыка адменена падпіска аб нявыездзе. Але надалей абвінавачанымі па крымінальнай справе застаецца галоўны рэдактар ​​парталу TUT.BY Марына Золатава і рэдактар ​​Ганна Ермачонак.

Цягам апошняга тыдня крымінальны пераслед спынены ў дачыненні да рэдактара інтэрнэт-сайту газеты «Беларусы і рынак» Аляксея Жукава, рэдактара TUT.BY Ульяны Бабаед і аглядальніцы БелаПАН Таццяны Каравянковай, карэспандэнта «Нямецкай хвалі» Паўла Быкоўскага і рэдактара парталу Realt.by Уладзіслава Кулецкага.

СК, belsat.eu, паводле TUT.BY

Стужка навінаў