Следчыя прыпынілі расследаванне справаў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага


Паведамленне пра прыпыненні папярэдняга расследавання атрымалі сваякі зніклых палітыкаў Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар і давераная асоба сям’і Захаранкі Алег Волчак.

«Такім чынам дзяржава спыняе шукаць зніклых больш за 19 гадоў таму апанентаў улады, усталёўваць вінаватых у гэтых знікненнях і выключае ўсе магчымасці іх пакарання. Менавіта таму застаецца прыпыненым з 2006 года справа Дзмітрыя Завадскага», – каментуе рашэнне Следчага Камітэту Раіса Міхайлоўская, кіраўнік Беларускага дакументацыйнага цэнтру.

У кастрычніку летась Рэспубліка Беларусь атрымала рэкамендацыі Камітэту па правах чалавека ААН крыміналізаваць у нацыянальным заканадаўстве гвалтоўныя знікненні. Але прадстаўнікі нашай дзяржавы адказваюць, што ў нацыянальным заканадаўстве такога паняцця, няма і знікненняў.

«Безумоўна, дзеянні следчага будуць абскарджаны сваякамі і даверанымі асобамі. Дзяржаве не атрымаецца так проста закрыць гэтую тэму», – дадала Раіса Міхайлоўская.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў