Следчыя адмовіліся вызваліць журналістку Дар’ю Чульцову пад паручальніцтва


Следчы камітэт не задаволіў хадайніцтваў старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца і галоўнай рэдактаркі выдання «Новы Час» Аксаны Колб аб вызваленні журналісткі «Белсату» Дар’і Чульцовай пад асабістае паручальніцтва. Пра гэта паведамляе БАЖ.

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова.
Фота: belsat.eu і архіў гераіні

Следчы Фрунзенскага раённага аддзелу СК Менску Кудзеля адказаў старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэю Бастунцу і галоўнай рэдактарцы выдання «Новы Час» Аксане Колб на іх хадайніцтва аб вызваленні журналісткі Дар’і Чульцовай пад паручальніцтва. Следчы лічыць зварот Андрэя Бастунца і Аксаны Колб неабгрунтаваным і нематываваным. Следчы таксама адзначае, што ў выпадку вызвалення, Чульцова можа схавацца ад следчых органаў і суда, а таксама перашкаджаць папярэдняму расследаванню крымінальнай справы.

Адказ следчага.
Фота: БАЖ

Журналісты раней таксама звярнуліся ў Следчы камітэт з аналагічным хадайніцтвам у дачыненні да іншай затрыманай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай. Але на зварот заяўнікі адказу пакуль не атрымалі.

Журналісткі Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Дар’я Чульцова за кратамі з 15 лістапада. Іх затрымалі пасля прамой трансляцыі «Белсату» з знішчэння сілавікамі плошчы Пераменаў у Менску. Журналістак вінавацяць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

Аб’ектыў
Журналісты «Белсату» адседзелі больш за 400 дзён
2020.12.22 22:52

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў