Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы ў дачыненні да дырэктара таксі 7788


Віктар Пузікаў

Дырэктару «Таксі Алмаз 7788» выставілі абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Ужылі меру стрымання ў выглядзе заставы.

Следства высветліла, што абвінавачаны не дакументаваў выручкі, якая паступала ад арганізацыяў-перавознікаў за інфармацыйна-дыспетчарскія паслугі і паслугі ў арэндзе аўтамабіляў таксі.

«У ходзе расследавання дырэктар таварыства прызнаў сваю віну ў здзяйсненні злачынства, актыўна садзейнічаў следству і добраахвотна кампенсаваў нанесеную шкоду», – кажуць у Следчым камітэце.

На стадыі азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы абвінавачаны заявіў хадайніцтва аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці.

Нагадаем, што Віктара Пузіква затрымалі 14 чэрвеня мінулага году. Спачатку ён заставаўся ў СІЗА, але пасля скампенсавання шкоды (больш за Br 1,4 млн), яго перавялі на хатні арышт. На дадзены момант справа Пузікава перададзеная ў пракуратуру.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары