Афіцыйнае папярэджанне яны апублікавалі ў сваім Telegram-канале.
Следчы камітэт Беларусі звярнуўся да грамадзянаў праз свой Telegram-канал.
«Не паддавайцеся на правакацыі арганізатараў закалотаў, задумайцеся пра наступствы вашых дзеянняў, будзьце разважлівымі. Нагадваем, што за такія супрацьпраўныя дзеянні вам пагражае крымінальная адказнасць», – гаворыцца ў абвестцы.
Раней была заведзеная 21 крымінальная справа па масавых закалотах і гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў. Паводле звестак МУС падчас пратэстаў у ноч з 9 на 10 жніўня спакутвалі 40 супрацоўнікаў МУС. Яны ж кажуць, што былі арыштаваныя каля 3 тысячаў чалавек.
Па гэтых крымінальных справах былі затрыманыя больш за 80 чалавек. БОльшасць з іх – маладыя людзі ва ўросце ад 20 да 25 гадоў. Следчы камітэт паведамляе, што частка затрыманых былі ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
КТ belsat.eu