Следчы камітэт: у Беларусі вырасла колькасць хабарніцтва


У Беларусі за апошні год назіраецца агульны рост злачыннасці, у тым ліку вырасла колькасць карупцыйных злачынстваў. Пра гэта распавёў старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1».

Паводле яго, на 6% вырасла колькасць крадзяжоў у Беларусі і ў два разы колькасць злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогіяў.

«Гэта тэндэнцыя мінулых гадоў: грамадства развіваецца, колькасць гаджэтаў павялічваецца, доступ да іх становіцца прасцей», – дадаў кіраўнік СК. У прыватнасці, вырасла колькасць крадзяжоў з выкарыстаннем кампʼютарных тэхналогіяў і незаконнага доступу да кампʼютарнай інфармацыі.

«Актыўнасць праваахоўных органаў па супрацьдзеянні карупцыі прывяла да таго, што ў нас вырасла і колькасць хабарніцтва ў параўнанні з мінулым годам», – заявіў ён.

Якім у працэнтных адносінах быў рост карупцыйных злачынстваў Наскевіч не ўдакладніў.

Учора, 13 жніўня, Аляксандр Лукашэнка прыняў Івана Наскевіча з дакладам, падчас якога кіраўнік СК заявіў, што ў студзені-ліпені ў Беларусі злачыннасць вырасла на 8,3%.

Hавiны
Як можна трымаць чалавека ў СІЗА 4 гады? Лукашэнка ўзяўся за справу галоўнага інжынера МЗКЦ
2019.08.13 13:37

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў