Следчы камітэт РФ накіраваў запыт у рэдакцыю расейскай «Новай газеты» у рамках расследавання «забойства ў Кіеве Аркадзя Бабчанкі». Запыт быў падрыхтаваны 1 жніўня – на той момант ужо больш за 2 месяцы было вядома, што «забойства» было інсцэніроўкай спецслужбаў.
А в стране дураков садилось солнце и люди принимались за работу. Следственный Комитет Российской Федерации начал вот…
Opublikowany przez Аркадий Бабченко Piątek, 10 sierpnia 2018
Нагадаем, што 29 траўня зʼявілася інфармацыя пра забойства журналіста Аркадзя Бабчанкі ў Кіеве. Паліцыя Украіны афіцыйна пацвердзіла гэта. На наступны дзень высветлілася, што Бабчанка жывы, а ягонае «забойства» было інсцэніроўкай у межах спецаперацыі СБУ. Генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка паведаміў, што дзякуючы такім дзеяням следчыя атрымалі спіс з 47 асобаў, якіх планавалася забіць пасля Аркадзя Бабчанкі.
Чытайце таксама:
ІІ, belsat.eu