Следчы камітэт перакваліфікаваў справу аб смерці хлопчыкаў пры абвале пліты ў Магілёве


У сувязі са смерцю другога хлопчыка Следчы камітэт перакваліфікаваў крымінальную справу з ч. 1 арт. 144 Крымінальнага кодэксу на ч.2 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці двум асобам).

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення Следчага камітэту Аксана Саленюк.

В связи с тем, что вчера, 13 ноября 2017 года в больнице умер второй ребенок, получивший травмы в результате обрушения…

Opublikowany przez Оксана Соленюк Poniedziałek, 13 listopada 2017

У статусе падазраванага знаходзіцца 42-гадовы жыхар Магілёва, які ў 2008-2010 гадах на паказаным зямельным участку без адпаведнага дазволу стаў самавольна будаваць дом. Цяпер яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Таксама працягваецца расследаванне справы па арт. 428 (службовая халатнасць) у адносінах да чыноўнікаў Магілёўскага гарвыканкаму.

Трагедыя ў Магілёве адбылася 1 лістапада. У недабудаваным прыватным доме абрынулася аварыйнае перакрыцце. Пад заваламі апынуліся двое школьнікаў. Максім загінуў на месцы здарэння. а ягоны сябар Дзяніс памёр у шпіталі 13 лістапада.

КА, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў