Следчы камітэт пацвердзіў затрыманне старшыні Браслаўскага райвыканкаму


Уладзімір Дранеўскі

Следчы камітэт пацвердзіў затрыманне старшыні Браслаўскага райвыканкаму Уладзімір Дранеўскага, яго падазраюць у атрыманні хабару.

Пра гэта Следчы камітэт паведаміў у «Telegram».

Старшыню райвыканкаму падазраюць у здзяйсненні злачынстваў паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – ч. 3 арт. 430 (хабар у асабліва буйным памеры, або арганізаванай групай, або асобай, якая займае адказную пасаду), а таксама паводле ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

Справа аб карупцыі расследаваецца таксама ў дачыненні да жонкі Уладзіміра Дранеўскага, якая ў райвыканкаме кіравала аддзелам эканомікі.

Раней з’явілася інфармацыя пра тое, што 27 чэрвеня затрымалі кіраўніка Браслаўскага райвыканкаму. Сведкі сцвярджалі, што Дранеўскага разам з жонкай, а таксама некаторымі падначаленымі праваахоўнікі выводзілі з будынку райвыканкаму.

Уладзімір Дранеўскі ўзначаліў Браслаўскі раён у студзені 2015 года, да гэтага ён кіраваў унітарным прадпрыемстваў «Жыллёва-камунальная гаспадарка» у Чашніках.

НМ, belsat.eu, фотаздымак vitvesti.by

Глядзі таксама
Каментары