Следчы камітэт: Назіраецца ўсплёск вымагальніцтва праз віртуальны секс


Упраўленне Следчага камітэту па Менску папярэдзіла пра ўсплёск вымагальніцтва ў інтэрнэце, звязаных з віртуальным сексам.

Адпаведнае паведамленне размешчанае на сайце Следчага камітэту.

У ім гаворыцца, што цягам месяца распачалі некалькі крымінальных справах у падазрэнні ў здзяйсненні вымагальніцтва ў інтэрнэце.

Ва ўсіх выпадках акалічнасці злачынства аднолькавыя. Зламыснік, як правіла ад асобы дзяўчыны, у сацсетках уступаў у перапіску з мужчынамі і прапаноўваў ім заняцца віртуальным сексам. Далей размова праходзіла ў праграме «Skype».

Без атрымання дазволу пацярпелага, зламыснік вёў запіс размовы. Пасля пацярпеламу казалі, што ён мусіць пералічыць грошы на электронныя рахункі, каля $ 100, інакш запіс размовы будзе апублікаваны ў сеціве.

Нягледзячы на пералік мужчынамі грошай, відэафайлы з іх удзелам ва ўсіх выпадках пасля перасылаліся іншым карыстальнікам сацыяльных сетак.

У Следчым камітэце мяркуюць, што рэгістрацыя і ўпраўленне электроннымі рахункамі, на якія пералічваліся грошы, здзяйснялася з тэрыторыі Украіны.

Цяпер следчыя сумесна з аператыўнікамі МУС усталёўваюць асобу і месцазнаходжанне падазраванага. Яго дзеянні падпадаюць пад ч.1 арт. 208 Крымінальнага кодэксу («вымагальніцтва»), максімальная санкцыя якога прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў