Следчы Камітэт дапытаў Марыю Калеснікаву. ВІДЭА


27 жніўня а 12:00 у Следчы Камітэт выклікалі Марыю Калеснікаву на допыт, які доўжыўся больш за паўтары гадзіны. Яна скарысталася арт. 27 і не сведчыла супраць сябе.

«На ўсе пытанні мушу адказваць маўчаннем, бо падпісала распіску аб не распаўсюдзе інфармацыі», – канстатавала сведка ў справе «Каардынацыйнай рады».

Учора СК наведала Святлана Алексіевіч – лаўрэатка Нобелеўскай прэміі, якая ўваходзіць у прэзідыум Каардынацыйнай рады, якую стварылі дзеля арганізацыі працэсу мірнай перадачы ўлады ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных, на думку тысячаў беларусаў і арганізацыяў, вынікаў сёлетніх выбараў. Дзяржава цвердзіць, што рада мае за мэту захапіць уладу. Сябры структуры настойваюць, што «для выйсця з крызісу патрэбныя перамовы і новыя выбары».

Марыя Калеснікава
Удзельніца прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава размаўляе з журналістамі па дарозе на допыт у Следчы камітэт. 27 жніўня 2020 года.
Фота: ТК / Belsat.eu
Абноўлена
Святлана Алексіевіч не сведчыла супраць сябе ў Следчым Камітэце
2020.08.26 16:15

Пад будынкам Следчага камітэту сабраліся салідарныя з фігуранкамі новай крымінальнай справы, якую Генеральная пракуратура завяла паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу, які пагражае тэрмінам зняволення да 5 гадоў.

«Стварэнне і дзейнасць Каардынацыйнай рады накіраваныя на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусі. На падставе гэтага факту заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу», – заявіў Генеральны пракурор 20 жніўня.

Ня гледзячы на працоўны дзень, беларусы прыходзяць хаця б на паўгадзіны, каб выказаць падтрыманне.

Марыя Калеснікава
Удзельніца прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава па дарозе на допыт у Следчы камітэт. 27 жніўня 2020 года.
Фота: ТК / Belsat.eu

ЮЦ Belsat.eu

 

Стужка навінаў