Следчы камітэт апублікаваў відэа з салону згарэлага ў «Шарамецьева» самалёта


Борт Масква–Мурманск вярнуўся ў аэрапорт 5 траўня неўзабаве пасля вылету. Падчас прызямлення лайнер загарэўся. Хваставая частка летака амаль знішчаная агнём. У выніку трагедыі загінуў 41 з 78 пасажыраў, у тым ліку дзеці і 1 чалец экіпажу.

Месца здарэння агледзеў кіраўнік Следчага камітэту РФ Аляксандр Бастрыкін.

На месцы трагедыі працягваюць працаваць следчыя.

Следчыя выявілі «чорныя скрыні» згарэлага самалёта.

Ведамства таксама агучыла асноўныя версіі трагедыі, у ліку якіх тэхнічная няспраўнасць самалёта, неспрыяльныя ўмовы надвор’я, у тым удар маланкі, і магчымая памылка пілотаў.

ВІДЭА
Што вядома пра катастрофу ў «Шарамецьева»? Галоўнае
2019.05.06 09:18

ДР belsat.eu

Стужка навінаў