Следчы камітэт адмяніў першую пастанову аб адмове распачынаць крымінальную справу аб катаваннях


5 лістапада стала вядома, што ахвяры міліцэйскага гвалту Юрыю Крывашэю следчая з Лагойску Ірына Караткевіч адмовіла ў распачынанні крымінальнай справы аб катаваннях. Цяпер выявілася, што ўпраўленне Следчага камітэту па Менскай вобласці адмяніла гэтую пастанову: матэрыялы накіраваныя на дапрацоўванне. Паводле праваабаронцаў, гэта дрэнная навіна.

Мужчыне не выслалі саму пастанову аб адмове. У той жа дзень 5 лістапада Юрый прыйшоў у Следчы камітэт, каб атрымаць копію пастановы і азнаёміцца з матэрыяламі праверкі для абскарджання рашэння, паведамляе «Прававая ініцыятыва. Следчая абяцала выслаць копію 6 лістапада, аднак Юрый Крывашэй дасюль не мае пастановы на руках.

Паведамленне са Следчага камітэту, што атрымаў Юрый Крывашэй

Гэта значыць, што тэрміны праверкі зноў падоўжаныя, а азнаёміцца з матэрыяламі справы не атрымаецца.

Праваабаронцы падрыхтавалі дзве скаргі на дзеянні следчай, бо разам з паведамленнем яна абавязаная была выслаць і копію пастановы аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы.

«Тое, што было адменена пастанова аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы і матэрыялы вярнулі на дапрацоўванне, азначае толькі адно – следства цягне час не распачынаючы крымінальныя справы ў дачыненні да сілавікоў і не падаючы пацярпелым доступ да матэрыялаў праверкі. Бо ў гэтых матэрыялах утрымліваецца вельмі цікавая інфармацыя – што рабіў следчы амаль тры месяцы, каго апытваў і якія тлумачэнні давалі сілавікі», – пракаментаваў праваабаронца Сяргей Усцінаў.

Юрыя Крывашэя затрымалі 11 жніўня. Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, у якім ён ехаў у краму з жонкай і дзіцём, каб нібыта спраўдзіць дакументы. А ў гэты час пад’ехаў мікрааўтобус з людзьмі ў чорнай форме і ў масках.

Hавiны
«Адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы». Ахвяры міліцэйскага гвалту пачалі атрымоўваць адказы на заявы ў СК
2020.11.05 15:04

belsat.eu

Стужка навінаў