Следчы камітэт адмовіўся правяраць факты катавання Міколы Дзядка


Актывіст Мікола Дзядок застаецца пад вартай.

Бацька палітвязня, актывіста анархічнага руху Міколы Дзядка Аляксандр Дзядок паведаміў радыё «Свабода», што скаргу на катаванні падчас ягонага затрымання праваахоўныя органы не задаволілі. Следчы камітэт адмовіўся праводзіць праверку.

Мікола ўжо два месяцы застаецца пад вартай у СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску праз абвінавачанне ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

«Учора прайшло роўна 2 месяцы з дня затрымання. Яго павінны былі альбо выпусціць, альбо пачаць працэс. Ні таго, ні другога не адбылося. З гэтага выснова, што арышт працягнулі. На які тэрмін – невядома, дакументаў мы пакуль не бачылі», – сказаў Міколаў бацька Аляксандр Дзядок.

Hавiны
«Апошняя апора ўладаў». Як ГУБАЗіК пераўтварыўся ў адзін з галоўных органаў палітычнага пераследу
2020.10.09 09:50

Публіцыста і актывіста анархісцкага руху Міколу Дзядка затрымалі 12 лістапада ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёну. У той самы дзень у МУС заявілі, што «супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі 32-гадовага менчука Мікалая Дзядка, які на працягу некалькіх гадоў адміністраваў радыкальны тэлеграм-канал «Мiкоlа», дзе публічна заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках і сілавых акцыях «прамога» дзеяння».

Hавiны
Мікалая Дзядка душылі падушкай, труцілі газам, збівалі і пагражалі гвалтам
2020.11.25 17:00

На відэа, апублікаваным прэс-службай ведамства, Мікалай Дзядок выглядаў моцна пабітым. Дзядка вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Сам актывіст не прызнае сябе вінаватым.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў