«Славяна-арыйскія Веды», казакі ды паўліны. У Горадні прайшоў Фестываль славянскіх баявых мастацтваў


У маёнтку Каробчыцы пад Горадняй прайшоў ХІХ Фестываль славянскіх баявых мастацтваў «Нёманскі рубеж». Падзея дзіўным чынам аб’яднала чыноўнікаў, ветэранаў вайны, казакоў, святароў і прыхільнікаў сумнеўных «славяна-арыйскіх» вучэнняў.

Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Падобныя фэсты ў Горадні праводзяцца ўжо не першы год. Традыцыйны арганізатар – кіраўнік «Нёманскага казацтва» і клубу «Арыдан» (пры ГрДУ імя Янкі Купалы) Уладзімір Адамаў.

Сімволіка не толькі на шаўронах, але і на скуры.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Сімволіка не толькі на шаўронах, але і на скуры.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Сімволіка не толькі на шаўронах, але і на скуры.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Раней, праўда, улады давалі фэсту пляцоўку то ў парку Жылібера, то на Кургане славы, зараз жа – адсунулі падалей, бліжэй да мяжы з Польшчай. Таму і наведнікаў апынулася не так багата.

Навучэнцы вайскова-патрыятычных гурткоў і клубаў.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Навучэнцы вайскова-патрыятычных гурткоў і клубаў.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

«Эх, да, надобно жить красиво,

Эх, да, надобно, жить раздольно,

Богатырская наша сила,

Сила духа и сила воли!»

Арганізатар фэсту Уладзімір Адамаў.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Пакуль з калонак гучыць песня з ліхім пасвістваннем пасля кожнага радка, на сцэне круціць сякерай мажны барадаты мужчына. Перад сцэнай пашыхтаваныя ўдзельнікі вайскова-патрыятычных гурткоў і рыцарскіх клубаў, кадэцкіх класаў і вайсковай кафедры ўніверсітэту з Горадні, Наваградка, Менску, Смаленску ды інш.

«Падрастаючае пакаленне гатовае аддаць жыццё…»

У прызідыўме некалькі казакаў у сіняй форме, сярод іх – сам Уладзімір Адамаў. Побач – генеральны консул РФ у Берасці Ігар Канякін ды прадстаўнік «Рассупрацоўніцтва» Леанід Бакураў. Тут жа – ветэран вайны, святар і жанчына з аблвыканкаму.

Навучэнцы вайскова-патрыятычных гурткоў і клубаў.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Навучэнцы вайскова-патрыятычных гурткоў і клубаў.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

«Фестываль славянскіх баявых мастацтваў – гэта адлюстраванне сяброўства народаў, якія засялялі славянскія землі, – бярэ слова консул РФ. – І мы бачым сёння, што нашае падрастаючае пакаленне гатовае бараніць сваю Радзіму, гатовае аддаць жыццё за Радзіму. Вельмі добра, што тут прысутныя і расейскія госці. Разам мы пераможам усе злыбеды, а над намі заўсёды будзе мірнае блакітнае неба».

Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

«Украіна, таксама славянская, перахварэе сваймі хваробамі…»

Пад авацыі консул сыходзіць, а ягонае месца займае прадстаўнік «Рассупрацоўніцтва». На фоне чутны крыкі паўлінаў ды іншай жыўнасці. Нічога дзіўнага, бо ў маёнтку Каробчыцы, у вальерах, зусім побач з месцам правядзення фэсту, жывуць коні, бабры, андатры, індыкі – сапраўдны заапарк.

Спартовыя спаборніцтвы.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Спартовыя спаборніцтвы.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Леанід Бакураў пачынае чулліва і лірычна, маўляў, у Менску дождж і хмары, а ў Горадні вельмі хораша, хмаркі разыходзяцца, сонейка… Пасля пераходзіць да аперацыі «Багратыён», 75-годдзя перамогі, вайсковай тэхнікі.

Навучэнцы вайскова-патрыятычных гурткоў і клубаў.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

«У душах нашых народаў захавалася радство, адзінства духа і гісторыі, – прамаўляе Бакураў. – У гэтым шэрагу стаяць зараз маладыя людзі, у якіх гараць вочы, якія ідуць нам на змену, якія будуць развіваць Беларусь, працаваць у Расеі, у нашай брацкай Украіне, таксама славянскай, якая перахварэе сваймі хваробамі разам з намі… З Польшчай, Чэхіяй… Уяўляеце, якая моц славянскіх народаў?»

Ветэран Вільгельм Салвасюк.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

«Наш народ вялікай краіны…»

Праўда, прадстаўнікоў з Украіны, Польшчы ці Чэхіі на свяце так і не знайшлося. Адзінымі «славянскімі» па факце апынуліся каманды і клубы з Беларусі і Расеі. Зрэшты, сам Адамаў пазней, падчас перацягвання каната, назваў гэтае спаборніцтва «традыцыйным рускім», але пасля выправіўся – «славянскім». Дык можа, паміж гэтымі паняткамі і розніца не такая вялікая?

Спартовыя спаборніцтвы.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Пасля прамовы ветэрана, маёра ў адстаўцы Вільгельма Саласюка (з традыцыйнай рыторыкай ды зваротам «таварышы» і г.д.) і прадстаўніцы аблвыканкаму, слова ўзяў протаіерэй Аляксандр Казакевіч з Гарадзенскай епархіі:

Генеральны консул РФ з Берасця і прадстаўнік «Рассупрацоўніцтва».
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

«У гэтыя пасхальныя дні мы малітоўна ўзгадваем усіх, хто працаваў для гэтай вялікай перамогі, – прамаўляў бацюшка. – Мы памятаем тую ахвяру, якую паклаў наш народ вялікай краіны на алтар перамогі, якім коштам яна дасталася. Мы, нашчадкі пераможцаў фашызму, маем цаніць адзінства і любоў да Айчыны. Амінь!»

Госць фэсту з шэрагаў «Расейскага казацтва».
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

«Людзі смяяцца будуць»

Пасля протаіерэй акрапіў удзельнікаў святой вадой, а хлопцы шыхтам пайшлі рыхтавацца да спаборніцтваў. Цікава, што літаральна за 150 метраў ад месца прамовы бацюшкі і акраплення, жанчына прадавала зусім не праваслаўную і нават не савецка-сталінскую літаратуру і дыскі: «Русічы і арыі», «Славяна-арыйскія Веды», «Святая раса», «Вялікая Татарыя»… Побач – амулеты з рунамі ды стылізаванымі свастыкамі.

Гасцям прапанавалі даволі спецыфічную літаратуру і дыскі.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Гасцям прапанавалі даволі спецыфічную літаратуру і дыскі.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Ужо напрыканцы, ля курылкі, давялося пачуць як адзін увешаны ўзнагародамі казак інструктаваў іншага:

«Запомні, самыя небяспечныя – гэтыя, з камерамі, журналісты. Напішуць пасля ў інтэрнэце, а людзі смяяцца будуць…»

Па цэнтры: генеральны консул РФ у Берасці Ігар Канякін і «казачы атаман» Уладзімір Адамаў.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

АК, фота Васіль Малчанаў belsat.eu

Стужка навінаў