Славамір Адамовіч: Добра, што хаця б выпусцілі без воўчага квітка


Паэта Славаміра Адамовіча, якога напярэдадні затрымалі ў Будславе, прымусова даставілі на медычны агляд у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя. Як распавёў «Белсату» Адамовіч, пасля кансіліуму ў «Навінках» яго адпусцілі без складання пратаколу.

«Адносна майго затрымання ніякіх папер на сёння я не маю. Мяне вызвалілі без выдачы нейкай даведкі і тлумачэння, дзе я знаходзіўся двое з паловай содняў. Адзінае, чым я задаволены, хаця б не з воўчым квітком», – распавёў «Белсату» паэт.

Адамовіча затрымалі 1 ліпеня ў Будславе падчас правядзення там штогадовага фестывалю ў гонар Маці Божай Будслаўскай. Паэт прыехаў адведаць дзедаву магілу. Пасля таго як ён адмовіўся даць свае рэчы на дагляд асобам у цывільным, яго схапілі міліцыянты і даставілі ў псіхіятрычную лякарню «Навінкі».

belsat.eu

Стужка навінаў