Скрасці за 60 секундаў: у Магілёве злодзей намагаўся сагнаць аўта з дапамогай эвакуатара


У заяве пацярпелы адзначыў, што скрасці хацелі не толькі аўта, але і 10 літраў дызельнага паліва, якое было ў баку.

Злачынца не доўга рыхтаваўся да крадзяжу. Ён запрыкмеціў прыпаркаваны аўтамабіль, а ўжо праз некалькі дзён вырашыў, што ён не патрэбны гаспадару. Самастойна перавозіць машыну мужчына не стаў, а скарыстаўся паслугамі эвакуатара. Гаспадар аўта ў гэты момант заўважыў, што ягоны транспартны сродак намагаюцца забраць. Ён быў вельмі здзіўлены, што хтосьці вырашыў прысабечыць сабе ягоную ўласнасць да таго ж такім дзіўным спосабам.

Міліцыянты хутка высветлілі асобу мужчыны, які спрабаваў скрасці аўтамабіль: ім аказаўся 34-гадовы зваршчык, якога раней ужо судзілі за крадзеж.

«Матэрыялы перададзеныя ў Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь для прыняцця рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 14 – замах на злачынства, і часткі 1 артыкула 205 – крадзеж Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь», – паведаміў начальнік аддзелу крымінальнага вышуку Ленінскага РАУСу Магілёва Дзмітрый Сільванкоў.

Мужчыну, які спрабаваў скрасці чужы аўтамабіль, пагражае абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Стужка навінаў