Скрадзеныя скарбы ў Дрэздэне могуць знікнуць назаўсёды


Агульны кошт каштоўнасцяў, якія рабаўнікі вынеслі з музею ў Дрэздэне, да гэтага часу не падлічаны. Першапачатковыя ацэнкі, што знікла скарбаў на суму каля мільярда еўраў, магчыма, апынуліся перабольшаныя. Існуе перасцярога, што каштоўнасці не будуць знойдзеныя, піша Бі-Бі-Сі.

Напад на музей адбыўся ў панядзелак 25 лістапада. Злодзеі разбілі сякерай і выцягнулі ўсё з трох вітрынаў у залі, у якіх знаходзілася каля 100 экспанатаў з калекцыі саксонскага караля Аўгуста Моцнага.

«Мы кажам пра скарбы, гістарычную, культурную і мастацкую каштоўнасць якіх ацаніць немагчыма. У іх няма каштарысу, бо яны бясцэнныя», – сказала генеральны дырэктар Дзяржаўных мастацкіх збораў Дрэздэну Марыён Акерман.

Адмыслоўцы папярэджваюць, што каштоўнасці, якія злодзеі вынеслі, могуць знікнуць назаўсёды. Прадаць іх на чорным рынку надзвычай складана, і верагодна ў такіх выпадках ювелірныя вырабы ламаюць, каб атрымаць камяні і рэалізаваць іх паасобку – ці распілаваць. Па словах дырэктара, гэта можа стаць сапраўднай трагедыяй.

Зламыснікаў пакуль не выявілі. Следства лічыць, што аперацыя была надзвычай добра спланаваная. Бо злачынцы ўчынілі пажар і сапсавалі сігналізацыю, хутка ўварваліся ў залю праз акно, адхілілі краты, разбілі шафы-вітрыны, напоўнілі мяхі і схаваліся.

Hавiны
Дырэктар Эрмітажу не мае намеру вяртаць Беларусі культурныя каштоўнасці
2014.10.06 10:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў