Склады гарадзенскага шклозаводу неймаверна перагружаныя. ФОТАФАКТ


Вялізныя кантэйнеры з прадукцыяй на шклозаводзе цяпер заўважныя нават няўзброеным вокам. Нават у 2013-м, калі праверка выявіла на складах 270 % гадавога аб’ёму прадукцыі, звонку сітуацыя не выглядала так драматычна, а кантэйнеры з тараю не выстаўлялі на двор.[/vc_column_text][vc_images_carousel images=”22130,22134,22139,22143,22147,22151″][vc_column_text]На частцы будынкаў з’явіліся аб’явы пра продаж. Пра хуткі крах прадпрыемства ідуць размовы нават сярод шараговых мінакоў, якія бачаць дзясяткі тонаў шкла на тэрыторыі прадпрыемства.

Сёлета ў траўні гарадзенскі шклозавод ужо з’яўляўся ў зводках Камітэту Дзяржкантролю праз перагружанасць складоў, вялікіх пазыкаў ды неэфектыўнага кіравання. Тады высветлілася, што стратнаю для прадпрыемства сталася першая частка інвестпраекту па вытворчасці медычнага шкла, які рэалізоўваўся ў 2012-13 гадах. Праект каштаваў больш за 35 мільярдаў рублёў, за 2013 год рэалізацыя медтары прынесла амаль 2 мільярды стратаў, а ў 2014 падобная прадукцыя наагул не выпускалася.[/vc_column_text][vc_images_carousel images=”22172,22167,22163,22159,22155″][vc_column_text]Шклозаводам на Гарадзеншчыне наагул не шанцуе. Бярозаўскі «Нёман» таксама правяраў Камітэт дзяржкантролю сёлета ўвесну, на складах правяральнікі знайшлі 658 % (!) аб’ёму гадавой прадукцыі. Для шклозаводу ў Бярозаўцы тая праверка скончылася не толькі штрафамі, але і крымінальнымі справамі.

АК, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў