Напярэдадні Калядаў і Новага года грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» запускае флэшмоб #Будзільнік!
«Кожнаму з нас хочацца верыць, што 2016 год будзе лепшы за 2015. Кожны з нас марыць пра шчасце і дабрыню. Давайце разам скончым гэты няпросты год без сварак і спрэчак. «Будзьма!» абвяшчае снежань добрым месяцам і прапануе разам адзначаць кожны дзень набліжэння Калядаў невялічкай, нескладанай, але добрай справай!», – напісана на сайце «Будзьмы».
Штодзень – з 1 па 24 снежня – кампанія будзе прыдумваць новае заданне, выканаўшы якое, можна напісаць пра гэта ў сацыяльных сетках гэштэгам #будзільнік або #budzilnik.
Сёння «Будзьма» запрашае ўсіх сказаць у крамах беларускае «дзякуй».
Тыя, хто будзе штодзень паслядоўна выконваць заданні #Будзільніка або падзеліцца добрай гісторыяй ці навіной, атрымае калядны падарунак ад кампаніі «Будзьма беларусамі!».
МЯ, belsat.eu