«Сказаў, што ненавіджу яго»: віцебскі блогер кінуў пад ногі суддзі косткі для сабак


Аляксандар Дуброўскіх.
Фота: vitebskspring.org

Віцебскі блогер Аляксандр Дуброўскіх выйшаў з ізалятару часовага ўтрымання (ІЧУ), дзе адбываў 15 содняў арышту. На волі ён распавёў «Віцебскай Вясне», што яго пакаралі «соднямі» за дробнае хуліганства.

Блогер кінуў пад ногі суддзі суда Віцебскага раёну Іллі Белавуса косткі для сабак. За некалькі дзён да гэтага Белавус аштрафаваў блогера на Br 810 за ўдзел у менскіх акцыях супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі.

«Мне стала цяжка на душы. І я падумаў, што трэба пайсці ў суд і выказаць ім усё, што я пра іх думаю. Я ўзяў з сабой вядро, косткі для сабак і пайшоў. Прыйшоў да гэтага суддзі і сказаў, што ненавіджу яго за тое, што ён займаецца штампаваннем гэтых прысудаў. «Гэта вам падарунак», – кажу. І кінуў гэтыя косткі яму пад ногі», – распавёў Дуброўскіх.

Пасля вызвалення Аляксандр Дуброўскіх даведаўся, што яго асудзілі яшчэ два разы за акцыі супраць інтэграцыі.

Агульная сума штрафаў склала Br 2430.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў