Скарацілі спіс краін, пасля візіту ў якія беларусам трэба на каранцін


Міністэрства аховы здароўя Беларусі выключыла пяць дзяржаваў з пераліку краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19.

4 жніўня з пераліку выключылі Азербайджан, Манголію, Танзанію, Фіджы, Шры-Ланку.

У пераліку яшчэ застаюцца 100 краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Сярод іх і суседняя з Беларуссю Украіна.

Тыя, хто прыбывае ў Беларусь з краін, якіх няма ў спісе, не абавязаныя 14 дзён знаходзіцца на самаізаляцыі.

Hавiны
Амаль 700 тыс. чалавек сталі ахвярамі каронавіруса ў свеце
2020.08.05 08:34

Тым жа, хто вярнуўся з краін, выключаных 4 жніўня з пераліку, далейшае знаходжанне на самаізаляцыі не патрабуецца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў